Фотафакт: Цукеркі «Алёнка» ад «Камунаркі» прадаюцца ў абгортцы на кітайскай мове
17- 30.11.2018, 21:44
- 24,748
Цукеркі на кітайскай мове прадаюцца ў Менску ў абмежаваных колькасцях.
Мастачка Ніка Сандрос размясціла ў сваім фэйсбуку фота абгорткі на кітайскай мове.
У аддзеле экспарту «Камунаркі» на пытанні nn.by не здзівіліся: «Калі такія цукеркі і ёсць у продажы, то ў вельмі абмежаванай колькасці і толькі ў фірмовых крамах дзе-небудзь у цэнтры Менска. Ёсць абгорткі і на ангельскай мове, і на кітайскай».

