10 жнiўня 2026, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Услед за Менскам лекі ад прастуды зніклі ў Слуцку

3
Услед за Менскам лекі ад прастуды зніклі ў Слуцку

З аптэк Слуцка зніклі папулярныя імпартныя прэпараты ад сімптомаў прастуды.

З аптэк Слуцка знік імпартны прэпарат ад сімптомаў прастуды «Колдрэкс», а парашка «Фервекс» на 5 лістапада засталося толькі дзве няпоўныя ўпакоўкі.

У некаторых слуцкіх аптэках фармацэўты расказалі «Кур'еру», што людзі цяпер перайшлі на «Тэрафлю».

Паводле інфармацыі сайта tabletka.by на 5 лістапада, яго засталося 13 упаковак. З імпартных сродкаў слуцакі купляюць «Антыфлу», а з айчынных аддаюць перавагу «Антыгрыпін».

«Колдрэкса» няма даўно, - сказаў фармацэўт адной са слуцкіх аптэк. - Не пускаюць імпарт. Беларускага стае". І ў іншай аптэцы пацвердзілі, што «Колдрэкса» даўно няма.

Са слоў фармацэўтаў, імпартныя парашкі адрозніваюцца ад беларускіх тым, што ў іх больш парацэтамолу. За кошт гэтага людзям здаецца, што ён добра дапамагае.

«Сімптомы прастуды здымаюцца і беларускімі прэпаратамі, - растлумачылі ў аптэцы. - Калі трэба знізіць тэмпературу, то можна ўзяць парацэтамол у таблетках ці ібупрафен».

Чаму зніклі прэпараты

У Менску кажуць, што «Колдрэкса» і «Фервекса» няма ўжо даўно. У «Белфармацыі» адсутнасць прэпаратаў не каментуюць.

Вырабляе «Колдрекс» кампанія GlaxoSmithKline. На сайце Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя ў рэестры лекаў указана, што рэгістрацыя «Колдрэкса» ў Беларусі заканчваецца 4 студзеня 2019 года. «Фервексу» ў гэтым рэестры наогул няма. З нагоды «Тэрафлю» трох вытворцаў указана, што рэгістрацыя бестэрміновая.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя пацвердзілі, што праз завяршэнне рэгістрацыі ў Беларусі могуць адсутнічаць супрацьпрастудныя лекі «Фервекс» і «Колдрэкс Хотрэм» у парашках, «Колдрэкс» у таблетках, «Тэрафлю экстра», «Рынза» ў таблетках.

«Так як працэдура дзяржаўнай рэгістрацыі носіць добраахвотны заяўны характар, Міністэрства аховы здароўя не можа абавязаць вытворцаў рэгістраваць якія-небудзь пэўныя лекавыя сродкі ў пэўны тэрмін», - адзначылі там.

Чым замяніць імпартныя парашкі

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што ў беларускіх аптэках ёсць камбінаваныя лекавыя сродкі айчыннай і замежнай вытворчасці, якія змяшчаюць парацэтамол: «Ангрыколд», «Ангрымакс Неа», «Ангрымакс», «Антыгрыпін», «Антыфлу Кідс», «Афлумед», «Грыпалек», «Грыпамікс», «Грастудзін», «Негрынпін», «Арвіколд», «Параскафен», «Рынзіп», «Тайлалфен Хот», «Трыалгін», «Фасторык», «Цытрамон-Барымед». Яны ўзаемазаменныя, і ў роўнай меры палягчаюць сімптомы грыпу і прастуды.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках