18 красавiка 2024, Чацвер, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ праспансавала музей Дзяржынскага ў гарадзенскай гімназіі

25
КДБ праспансавала музей Дзяржынскага ў гарадзенскай гімназіі

Дырэктарка гімназіі збіраецца выкарыстоўваць яго ў «выхаванні сапраўдных грамадзян».

Каля гарадзенскай гімназіі №6 ужо шмат гадоў стаіць бронзавы бюст Фелікса Дзяржынскага. Побач з ім праводзяць святочныя мерапрыемствы і ўскладаюць кветкі. Нядаўна бюст рэвалюцыянера ўзнялі на новы гранітны пастамент.

«Работы маштабныя і закранаюць не толькі сам бронзавы бюст, але і будынак гімназіі: на задуму аўтараў фасад, калоны і помнік створаць адзіны скульптурны комплекс», - пісала пра гэта «Гродзенская праўда».

Дырэктарка гімназіі Таццяна Махнач пацвердзіла nn.by: «Правялі грандыёзную маштабную работу!»

Але рабілася ўсё не за кошт гімназіі або бацькоў, супакоіла дырэктарка, дапамагалі спонсары.

Хто спонсар? - Камітэт дзяржбяспекі, прызналася Махнач.

Але навошта наогул у гімназіі Дзяржынскі?

«Дзяржынскі тут на працягу 30 гадоў. Будынак гімназіі знаходзіцца на вуліцы Дзяржынскага, а помнік павінен належыць да нейкага сацыяльнага аб'екта. Да чаго яго прыбіраць, ды і куды? - адказвае дырэктарка. - Музей Дзяржынскага таксама плануецца. Дакладней, у нас ужо ёсць школьны музей, проста там будзе вялікая экспазіцыя, прысвечаная асобе і дзейнасці Дзяржынскага. Гэта пакуль у перспектыве».

Што будзе ў гэтым музеі? Як будзе прадстаўлены Чырвоны тэрор? Карная сістэма СССР?

«Што будзе там? Калі будзем адкрываць, запросім гасцей. Прыязджайце і ўбачыце. Усе, для таго каб выхоўваць годных грамадзян Беларусі, там будзе», - адказала дырэктарка.

Але як можна выхоўваць годных грамадзян на прыкладзе Дзяржынскага? На гэтае пытанне Таццяна Махнач адказваць не пажадала.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках