Пуцін прапанаваў Кітаю супрацоўніцтва на радовішчы медзі ў Сібіры
- 2.10.2026, 0:59
Дыктатар гатовы «падзяліцца» з Пекінам найбуйнейшым у Расіі радовішчам медзі.
Кітайскія кампаніі — адны з самых актыўных інвестараў, якія працуюць на Далёкім Усходзе, — заявіў правіцель РФ Уладзімір Пуцін. Яны змогуць увайсці ў праект па распрацоўцы аднаго з найбуйнейшых радовішчаў медзі ў Сібіры, дадаў ён.
«І вось цяпер рашэнне будзе вынесена на ўрадавую камісію, і ўсё ідзе да таго, каб рашэнне было станоўчым, ў адно з найбуйнейшых у Расіі, ды і ў свеце, радовішчаў медзі, туды таксама могуць зайсці кітайскія інвестары», — сказаў Пуцін на форуме «Валдай».
Удаканскае радовішча ў Забайкальскім краі — найбуйнейшае паводле запасаў медзі ў Расіі. Рэсурсы ацэньваюцца ў 26,7 млн тон.