29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: РФ праявіла агрэсію падчас паветранага інцыдэнту над Чорным морам

8
ЗША: РФ праявіла агрэсію падчас паветранага інцыдэнту над Чорным морам

Амерыканскія вайскоўцы назвалі дзеянні расейцаў «безадказнымі» і «небяспечнымі».

ЗША заклікаюць Расею спыніць свае небяспечныя паводзіны над Чорным морам у сувязі з чарговым паветраным інцыдэнтам.

Пра гэта напісала ў Twitter афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Хізэр Ноерт.

Вайскова-марскія сілы ЗША 5 лістапада паказалі відэа, на якім бачна, як расейскі Су-27 перахапляе адзін з іх самалётаў у міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам.

«Расея дзейнічала безразважна ў міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам. Мы заклікаем Расею спыніць свае небяспечныя, безадказныя і агрэсіўныя паводзіны», - адзначыла Ноерт.

Амерыканскія вайскоўцы назвалі дзеянні расейскіх вайскоўцаў «безадказнымі» і «небяспечнымі» праз «высакахуткасны праход непасрэдна перад самалётам».

Згодна з паведамленнем, перахоп працягваўся блізу 25 хвілін.

Як паведаміла Міністэрства абароны Расеі, інцыдэнт, адбыўся 5 лістапада а 10-й раніцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках