29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкіды свінцу з заводу пад Берасцем могуць закрануць польскі Тэрэспаль

6
Выкіды свінцу з заводу пад Берасцем могуць закрануць польскі Тэрэспаль

Выкіды свінцу ад гэтага завода будуць разлятацца на адлегласць 20-30 кіламетраў.

Берасцейская ініцыятыўная група праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода «АйПаўэр» распаўсюдзіла чарговую інфаграфіку, паведамляе «Радыё Рацыя».

З яе слоў, выкіды свінцу ад гэтай вытворчасці будуць разлятацца на адлегласць 20-30 кіламетраў і закрануць польскі Тэрэспаль.

Кажа прадстаўніца ініцыятыўнай групы Таццяна Фесікава:

- Мы зноў спрабуем звярнуць увагу на нестыкоўкі, парушэнні і бяздзейнасць. Мы не апускаем рукі і спрабуем дастукацца да сэрца і розуму тых людзей, ад чыіх пастаноў залежыць будучыня гэтага злашчаснага завода і наша з вамі будучыня.

Інфаграфіку з мапай, на якой пазначаны радыус распаўсюджвання свінцовых выкідаў, можна спампаваць з facebook-групы пад назвай «Берасце супраць будаўніцтва завода свінцовых АКБ». Таксама яны даступныя і на афіцыйным сайце праціўнікаў будаўніцтва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках