Пампэа: Дата сустрэчы Трампа і Пуціна залежыць ад вызвалення ўкраінскіх маракоў
- 15,320
Дзяржсакратар ЗША назваў умову сустрэчы амерыканскага прэзідэнта і кіраўніка РФ.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заявіў, што магчымасць сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Пуціна залежыць ад вызвалення захопленых у Расеі ў палон 24 украінскіх маракоў і суднаў у Керчанскай пратоцы.
Пра гэта паведамляе CNN (пераклад - «Новое время»).
Пампэа падкрэсліў, што Трамп хацеў адправіць выразнае пасланне, што ЗША ўважаюць паводзіны Крамля за непрымальныя. Паводле ягоных слоў, Трамп разважыў, што "правільным учынкам будзе сказаць расейцам: вярніце маракоў, вярніце ўкраінскія караблі, яны іх, людзі павінны быць вернутыя дадому, да іх сем'яў".
Нагадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пастанавіў скасаваць сустрэчу з Пуціным пасля размовы з Дзяржаўным сакратаром Майкам Пампэа і сваімі дарадцамі. Прычынай скасавання сустрэчы з прэзідэнтам РФ стаў захоп расейцамі караблёў і асабовага складу ВМС НД Украіны ў Керчанскай пратоцы.
Нагадаем, сілавікі РФ захапілі два малыя браняваныя артылерыйскія катары «Бярдзянск» і «Нікапаль» і рэйдавы буксір «Яны Капу» і 24 вайскоўцы ВМС УС Украіны 25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі.