26 красавiка 2024, Пятніца, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Украінскі Марыупаль рыхтуецца да нападу Расеі

5
Der Spiegel: Украінскі Марыупаль рыхтуецца да нападу Расеі

Ва Украіны ёсць шанец адбіць атаку РФ з мора, але для гэтага ёй спатрэбіцца шмат невялікіх баявых суднаў.

Калі б не металургічныя заводы, то ў Марыупалі можна было б адчуць пах мора. З пясчаных пляжаў горада адкрываецца від на тонкі лёд і тое месца, адкуль сюды прыходзяць усе караблі – Керчанская пратока.

Але цяпер тут амаль няма караблёў. Порт Марыупаля, дзякуючы якому горад стаў буйным мегаполісам з паловай мільёна жыхароў і металургічнымі заводамі, цяпер амаль пусты, піша Der Spiegel (пераклад - unian.net). Калі Расея перакрыла Керчанскую пратоку сваім мостам, які злучае расейскую мацерыковую частку з акупаваным Крымам, вялікія караблі не могуць прайсці ў горад. А пасля таго, як расейскія сілы адкрылі агонь па ўкраінскіх патрульных катарах у Керчанскай пратоцы, стала відавочна, што Масква можа ў любы момант адрэзаць Марыупаль ад мора.

Выданне піша, што ўкраінскі горад рыхтуецца да магчымай атакі Расеі. Ужо амаль два тыдні ў мясцовым ваенкамаце не спыняе гарэць чырвоны сігнал з надпісам «Трывога». Кожную раніцу мужчыны чакалі пад дзвярыма, каб прайсці праверку і ўступіць у запас войска. Падпалкоўнік Уладзімір Левандоўскі называе сітуацыю ў Марыупалі «стабільна напружанай». Аднак, пры гэтым украінскі вайскоўца задаволена выхваляецца, што ў горадзе ніхто не ўхіляецца ад службы і жыхары «славяцца сваім патрыятызмам». Увесну 2014 года расейскія баевікі спрабавалі захапіць горад. Але ўсё ж гэтая спроба правалілася. З тых часоў урад Украіны засвоіў, што лепш рыхтавацца да пагроз рана і гучна, чым позна і ціха.

Пасля адкрыцця расейскага моста ў акупаваны Крым берагавая ахова РФ, якую кантралюе ФСБ, ладзіла праверкі ўсім караблям, якія накіроўваюцца ў Марыупаль і Бердзянск. У Кіеве кажуць, што гэта сапраўдная блакада. І калі Масква наважыцца на новую агрэсію, яна не спыніцца на партовым горадзе.

Сёння ў порце Марыупаля стаяць два патрульныя катары і старое выратавальнае судна «Данбас». Іх сюды адправілі ВМС Украіны. Выданне заўважае, што ў гэтых трох караблёў няма шанцаў адбіць магчымую расейскую атаку з мора.

Але Украіна хоча стварыць у Азоўскім моры так званы «маскітны флот», які б складаўся з невялікіх і манеўраных суднаў. Урэшце, мора не глыбокае. І ўкраінскія катары ў адрозненне ад буйных расейскіх караблёў могуць перасоўвацца «ў любой лужыне». На думку Левандоўскага, менавіта таму караблі Расеі атакавалі тры судны Украіны ў Керчанскай пратоцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках