26 красавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стральба ў Страсбургу: нападнік крычаў «Алах Акбар»

Стральба ў Страсбургу: нападнік крычаў «Алах Акбар»

Французская пракуратура пацвердзіла тэрарыстычную падаплёку нападу.

Пра гэта заявіў генеральны пракурор Парыжу Рэмі Хейц, паведамляе BFMTV.

З ягоных слоў, на ісламісцкі след нападу паказвае характар «мэты атакі, спосаб ажыццяўлення і твар выканаўцы», піша "Европейская правда".

Ён таксама паведаміў аб сведчанні відавочцаў, са слоў якіх, падчас нападу зламыснік крычаў «Алах Акбар».

Са слоў пракурора, следства пачалі на падставе артыкулаў «забойства і спроба забойства з тэрарыстычнай мэтай ад імя тэрарыстычнай арганізацыі».

«Расследаванне толькі пачалося», - падкрэсліў Хейц.

Ён таксама пацвердзіў затрыманне чатырох падазраваных у сувязі з нападам.

Як паведамлялася, у выніку ўчорашняга нападу на Калядным кірмашы ў Страсбургу загінулі тры чалавекі, 8 атрымалі сур'ёзныя раненні і яшчэ 5 - лёгкія раненні.

Пасля нападу зламыснік сеў у таксоўку і сказаў кіроўцу, што толькі што забіў некалькіх людзей. Праваахоўнікі цяпер шукаюць нападніка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках