26 красавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-юрыста Трампа прысудзілі да трох гадоў турмы

2
Экс-юрыста Трампа прысудзілі да трох гадоў турмы
МАЙКЛ КОЭН
ФОТА: AP

Абвінавачванне прасіла прысудзіць Майкла Коэна да 4-5 гадоў пазбаўлення волі.

Былы адвакат прэзідэнта Дональда Трампа Майкл Коэн, які прызнаў сваю віну ў некалькіх злачынствах, у сераду прысуджаны судом у Нью-Ёрку да 3-х гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Голос Америки».

Абвінавачванне заклікала суд прысудзіць Коэна да турэмнага зняволення на тэрмін ад 4 да 5 гадоў за злачынствы, звязаныя з парушэннем правілаў фінансавання перадвыбарных кампаній. Адвакат прызнаўся, што незаконна выплаціў грошы за маўчанне двум жанчынам, якія сцвярджалі, што яны былі ў сувязі з Трампам.

Мяркуючы з судовых дакументаў, у прыгаворы былі ўлічаны і іншыя злачынствы Коэна, у тым ліку дача ілжывых паказанняў Кангрэсу, а таксама падатковыя і фінансавыя махінацыі.

Да апошняга моманту было незразумела, ці папросіць спецпракурор Роберт Мюлер праявіць паблажлівасць да Коэна, які, як паведамляецца, аказаў значную дапамогу ў расследаванні пра сувязі паміж перадвыбарным штабам Трампа з Расеяй.

Вядома, што адвакаты Коэна прасілі суд не пазбаўляць іх падабароннага свабоды, настойваючы, што дзеянні юрыста былі абумоўлены яго адданасцю Трампу.

З іх слоў, ён падтрымліваў «цесныя і рэгулярныя кантакты з прадстаўнікамі Белага дома і юрыстамі», калі рыхтаваўся даць паказанні ў Кангрэсе, падчас якіх схлусіў, што Трамп адмовіўся ад будаўнічага праекта ў Маскве да пачатку перадвыбарчай кампаніі. Пасля Коэн прызнаўся, што на самой справе Трамп працаваў над гэтым праектам да чэрвеня 2016 года, гэта значыць падчас праймерыз. Са слоў юрыста, ён дакладваў Трампу пра свае спробы атрымаць дазвол на будаўніцтва, хоць у выніку праект сарваўся.

Трамп і яго адвакаты стараюцца пераменшыць значнасць гісторыі з выплатамі за маўчанне, настойваючы, што гэта максімум грамадзянскае, а не крымінальнае парушэнне выбарчага заканадаўства.

Прэзідэнт напісаў у сваім «Твітэры», што Коэн проста спрабуе дамагчыся змякчэння прысуду, даючы ілжывыя паказанні супраць яго, і заявіў, што юрыст павінен адбыць «поўны тэрмін».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках