26 красавiка 2024, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці на плошчу зноў выйшлі супраціўнікі акумулятарнага завода

2
У Берасці на плошчу зноў выйшлі супраціўнікі акумулятарнага завода

На плошчы сабралася больш за 200 чалавек.

16 снежня на плошчу Леніна ў Берасці зноў сабраліся супраціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага, паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на БелаПАН.

А 12.40 на плошчы было блізу 200 чалавек. Яны абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства.

Будаўніцтва акумулятарнага завода ТАА «АйПауэр» вядзецца на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Жыхары Берасця і Берасцейскага раёна мяркуюць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Актывісты выявілі шэраг парушэнняў пры рэалізацыі праекта і дамагаюцца прыпынення будаўніцтва.

Грамадская кампанія супраць завода пачалася ў рэгіёне ў студзені. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзенне ў Берасці і Берасцейскім раёне 32 мітынгаў, 12 пікетаў і чатырох дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю: 29 красавіка мітынг «Берасцейкі супраць свінцу», на якую сабралася блізу дзвюх тысяч чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках