Беларус таемна з'еў два дзясяткі суседскіх курэй
5- 2.09.2026, 20:43
- 1,876
«Хітры ліс» пашкадаваў толькі нясушак.
У Дзятлаўскім раёне мужчына скраў і з'еў амаль два дзясяткі суседскіх курэй, піша Telegram-канал OC Exclusive.
Мужчына рэгулярна заходзіў у курнік на працягу амаль двух месяцаў. Працягваў бы і далей, але гаспадыня западазрыла нешта неладнае.
Не далічыўшыся значнай колькасці курэй, жанчына звярнулася ў міліцыю. Высветлілася, што «хітрым лісам» апынуўся яе 63-гадовы сусед.
За паўтара месяца мужчына паспеў скрасці 19 курэй. Птушку запіхваў у мяшок і адносіў на свой падворак, дзе забіваў і гатаваў з яе ежу.
Нязайздроснай долі пазбеглі толькі дзве апошнія нясушкі, і то толькі таму, што знеслі яйкі. Штодзённая яечня ідэальна ўпісалася ў хатняе меню. Праўда, для фігуранта яно можа стаць казённым і куды больш разнастайным — на мужчыну завялі крымінальную справу за крадзеж.