18 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Украіна мае магчымасць выйсці з гарачай фазы вайны пры жывым Пуціне

Портнікаў: Украіна мае магчымасць выйсці з гарачай фазы вайны пры жывым Пуціне
Віталь Портнікаў

ЗСУ могуць знішчыць эканоміку РФ.

Толькі ў тым выпадку, калі Украіна здолее нанесці максімальную шкоду расійскай эканоміцы і грошай на вайну не будзе, Пуцін спыніцца, — паведаміў украінскі публіцыст Віталь Портнікаў. Калі Украіне не хопіць сіл і сродкаў, каб знішчыць усё, што прыносіць Расіі прыбытак, вайна будзе працягвацца далей. У такім выпадку баявыя дзеянні могуць зацягнуцца не на гады, а на дзесяцігоддзі.

Пра гэта Віталь Портнікаў распавёў у эфіры тэлеканала Espreso.TV на YouTube.

«Калі Украіне хопіць сіл зменшыць расійскія рэсурсы настолькі, каб страты ад вайны былі большымі, чым прыз за вайну, вайна выйдзе з гарачай фазы. Калі Украіне намаганняў не хопіць, гарачая фаза будзе працягвацца. Нам трэба працягваць біць па НПЗ і па ўсім, па чым можна біць, бо альтэрнатыва — гэта лібанізацыя Украіны і жыццё Украіны ў вайне без усялякага выхаду з гэтага. Як гэта можа быць? Вось так гэта і будзе. Гэта будзе звычайная лібанізацыя. Людзі, якія застануцца на тэрыторыі краіны, прыстасуюцца жыць у ваенных умовах», — сказаў Портнікаў.

Таксама Портнікаў папярэдзіў пра тое, што чакае ўкраінцаў, калі вайна будзе зацяжной: «Галоўнае для чалавека, які жыве ў стане вайны, — адаптавацца, бо ён жыве ў краіне, якая знаходзіцца ў стане вайны. Людзі, як правіла, адаптуюцца. У гэтым сутнасць чалавечай прыроды. Ідэя расіян вельмі простая: ператварыць вялікія гарады Украіны ў месцы, непрыдатныя для жыцця, таму нам трэба паспяшацца ператварыць у непрыдатныя для жыцця вялікія гарады Расіі. А што яшчэ мы можам зрабіць?»

«Усё, што адбываецца, — гэта прыкметы бяссілля, бо няма поспехаў на фронце, рэальных поспехаў, якія дазволілі б Пуціну казаць, што ён знішчыў Украіну, таму застаецца жахаць тыл у надзеі на тое, што ўкраінцы самі прагаласуюць за капітуляцыю краіны або «прагаласуюць нагамі» (будуць адсюль уцякаць). Усё. Простая ідэя», — падсумаваў журналіст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲