Украінскія памежнікі пасадзілі дрон на расійскую «Герберу» і падарвалі яе
2- 2.09.2026, 20:46
- 2,660
Эфектныя кадры.
Байцы 26-га памежнага атрада падчас перахопу расійскага дрона «Гербера» пасадзілі свой дрон-перахопнік проста на варожы БПЛА.
Украінскі дрон некалькі секунд праляцеў на расійскай «Герберы», пасля чаго аператары ажыццявілі дыстанцыйны падрыў і знішчылі варожы беспілотнік.
«Мы на ім сядзім! Зверху на «Герберы» падрываемся!» — каментавалі байцы ў момант перахопу.
Эфектныя кадры працы ўкраінскіх дронараў апублікавалі ў афіцыйным Telegram-канале «Вярніся жывым».