Фільм «Смерць Сталіна» названы найлепшай еўрапейскай камедыяй
56- 16.12.2018, 18:33
- 25,006
Камедыя забароненая ў Расеі.
Забароненая ў Расеі сатырычная кінастужка "Смерць Сталіна" брытанскага рэжысёра Арманда Іанучы атрымала прыз Еўрапейскай кінаакадэміі ў намінацыі "Найлепшая еўрапейская камедыя". 31-я цырымонія ўручэння прэмій European Film Award праходзіла ў суботу, 15 снежня, у Сэвільі, паведамяляе DW.
У студзені 2018 года міністэрства культуры РФ адазвала ў камедыі Іанучы пракатнае пасведчанне, пасля чаго паказ фільма ў Расеі быў немагчымы. Яго дзеянне разгортваецца пасля смерці Сталіна, калі кола набліжаных да генеральнага сакратара ЦК КПСС пачынае барацьбу за ўладу.
Найлепшым еўрапейскім фільмам прызнаная чорна-белая драма "Халодная вайна" польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага, якая ўганараваная яшчэ чатырох узнагарод: за найлепшую жаночую ролю, рэжысуру, сцэнар і мантаж. Прэм'ерны паказ гэтай стужкі адбыўся ў траўні ў асноўнай праграме Канскага кінафестывалю ў Францыі, дзе Паўлікоўскі быў адзначаны як найлепшы рэжысёр.