11 траўня 2024, Субота, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакіне ў Крым больш за 10 знішчальнікаў

5
Расея перакіне ў Крым больш за 10 знішчальнікаў

Знішчальнікі вернуцца на аэрадром Бельбек у анэксаваным Крыме пасля заканчэння першай чаргі яго рэканструкцыі.

Міністэрства абароны РФ перакіне больш за дзесяць знішчальнікаў у анэксаваны Крым. 22 снежня самалёты Су-27СМ і Су-30М2 знішчальнага палка 4-га войска ВПС і СПА зробяць пералёт з з Крымску ў Краснадарскім краі на крымскі аэрадром Бельбек, паведаміла Мінабароны ў панядзелак, 17 снежня, піша «Нямецкая хваля».

Знішчальнікі знаходзіліся на Кубані падчас рэканструкцыі крымскага аэрадрома. Будаўнічыя работы вядуцца з вясны 2018 года, цяпер скончанае будаўніцтва аб'ектаў першай чаргі - новай узлётна-пасадачнай паласы даўжынёй 3450 метраў, рулёжных дарожак і месцаў стаянкі самалётаў і пляцовак спецыяльнага прызначэння.

Керчанскі крызіс

Стасункі РФ і Украіны зноў абвастрыліся некалькі тыдняў таму падчас канфлікту ў Керчанскай пратоцы. 25 лістапада расейскі спецназ захапіў два ўкраінскіх катэры і буксір ля берагоў анэксаванага паўвострава Крым на падыходзе да Керчанскай пратокі. У Кіеве сцвярджаюць, што памежная служба ФСБ Крыма і Севастопаля абстраляла і затрымала тры ўкраінскія вайсковыя караблі, якія спрабавалі прайсці праз Керчанскую пратоку. Падчас затрымання былі параненыя некалькі вайскоўцаў узброеных сіл Украіны, а таксама пашкоджаныя марскія судны.

Пасля захопу ўкраінскіх караблёў у 10 абласцях краіны было ўведзенае ваеннае становішча.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках