Польшча прызнана адной з найлепшых краін у свеце для інвестыцый і бізнэсу
12- 21.12.2018, 18:12
- 12,583
Рэйтынг заснаваны на 11 розных фактарах.
Паводле звестак часопіса Ceoworld, Малайзія прызнаная найлепшай краінай у свеце для інвестыцый і вядзення бізнэсу ў 2018 годзе. Польшча заняла другое месца, далей ідуць Філіпіны, Інданезія і Аўстралія, паведамляе «Радыё Польшча».
Рэйтынг заснаваны на 11 розных фактарах, уключаючы карупцыю, свабоду (асабістую, гандлёвую і грашовую), працоўную сілу, абарону інвестараў, інфраструктуру, падаткі, якасць жыцця, бюракратычную цяганіну і тэхналагічнае развіццё.
Вялікая Брытанія, ЗША, Кітай і Японія занялі 16-е, 18-е, 24-е і 32-е месца, адпаведна.