15 жнiўня 2026, Субота, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У метро Менска мужчына скочыў на рэйкі і пабег у тунэль

16
У метро Менска мужчына скочыў на рэйкі і пабег у тунэль

Спынялі рух цягнікоў.

Пад 19.50 25 снежня карыстальнікі tut.by паведамілі аб спыненні руху на першай лініі метро. Цягнікі да таго часу не хадзілі ўжо блізу 10 хвілін. Выявілася, што на рэйкі скочыў мужчына і пабег у тунэль.

Праз гучную сувязь пасажырам менскай падземкі паведамілі, што цягнікі не ездзяць з тэхнічных прычын. Як расказалі відавочцы, на станцыі «Інстытут культуры» ягамосць скокнуў на рэйкі і накіраваўся ў тунэль. Яго здалелі злавіць.

Інфармацыю пацвердзілі і ў прэс-службе метро.

«25.12 а 20.39 на станцыі Інстытут культуры на рэйкі саскочыў мужчына і пабег у тунэль. Адразу было знятае напружанне з кантактнай рэйкі. Правапарушальнік затрыманы інспектарамі службы бяспекі. А 20.55 рух цягнікоў адноўлены. Прыносім прабачэнні за часовыя невыгоды», - сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках