4 верасня 2026, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскага блогера Філіповіча арыштавалі на 15 дзён пасля 14 содняў галадоўкі

32
Гомельскага блогера Філіповіча арыштавалі на 15 дзён пасля 14 содняў галадоўкі
МАКСІМ ПІЛІПОВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Сёння гамяльчук павінен быў выйсці на волю пасля 14-дзённага арышту.

Сёння пасля 14-дзённага арышту павінен быў вызваліцца з ізалятара часовага ўтрымання гомельскі блогер Максім Філіповіч. Увесь тэрмін ён трымаў галадоўку. Замест вызвалення яго прывезлі на чарговы суд і прысудзілі да 15-ці дзён арышту, паведамляе «Радыё Свабода».

Адміністрацыйную справу ў дачыненні да блогера распачалі за «дробнае хуліганства» (артыкул 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

28 лістапада Максім Філіповіч здымаў стрым аб пажары на гомельскім прадпрыемстве «Лінія зносу». Падчас здымак паміж блогерам і намеснікам начальніка абласной управы МНС Сяргеем Новікам здарыўся канфлікт. Міліцыя склала адміністрацыйны пратакол.

Справу разглядаў суд Савецкага раёна. Блогер на судзе не прызнаў віны. Ён сведчыў, што здарэнне адбылося блізу гадзіны ночы 28 лістапада.

«Я прачытаў у СМІ, што пажар на «Лініі зносу» быў лакалізаваны ратавальнікамі блізу 16:00. Але ўначы заўважыў, што на прадпрыемстве прадаўжаецца пажар. Абурыўся хлуснёй у СМІ і пайшоў здымаць стрым. Я не ведаў, што грамадзянін, які падышоў да мяне, быў супрацоўнікам МНС. Ён не прадставіўся. У цемры не было відаць, што чалавек у форме. Толькі потым я гэта заўважыў. Супрацоўнік МНС назваў мяне «аленем», мяне гэта абурыла», - казаў на судзе блогер.

Ён падаваў шэраг хадайніцтваў: даць яму час на азнаямленне са справай, дапусціць жонку ў якасці ягонай прадстаўніцы, выклікаць сведкаў. Час на азнаямленне са справай яму далі, але толькі 30 хвілін. Астатнія хадайніцтвы былі адхіленыя.

Суддзя Аляксандр Мохар пастанавіў арыштаваць Піліповіча на 15 дзён.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках