26 красавiка 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў стварыў рабочую групу «інтэграцыі» Расеі і Беларусі

108
Мядзведзеў стварыў рабочую групу «інтэграцыі» Расеі і Беларусі

У працоўную групу ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх ведамстваў, Дзярждума, Савет Федэрацыі і Падліковая палата РФ.

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб стварэнні рабочай групы «інтэграцыі» Расеі і Беларусі, паведамляе РІА «Новости».

«У нас узначаліць яе Арэшкін. Туды ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх ведамстваў. І не толькі ўрадавых, але і Дзяржаўнай Думы, Савета Федэрацыі (гаворка ідзе між тым, пра інтэграцыі), Падліковай палаты», - заявіў кіраўнік урада РФ.

У аўторак у Маскве прайшлі перамовы кіраўнікоў Расеі і Беларусі. Яны абмеркавалі кошты на энэргарэсурсы і будучыя змены ў расейскім падатковым заканадаўстве.

Чарговая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі пройдзе ў Маскве 29 снежня. На ёй кіраўнікі абмяркуюць і прымуць пастанову, «якая не трывае адкладаў».

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках