10 жнiўня 2026, панядзелак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў: Я не збіраюся здавацца

2
Алег Сянцоў: Я не збіраюся здавацца
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: RFL/RE

Украінскі рэжысёр напісаў ліст расейскім журналістам.

Украінскі палітвязень, рэжысёр Алег Сянцоў напісаў ліст рэдакцыі расейскай газеты Новая газета, у якім падзякаваў за падтрымку журналістам.

"Уся вашая рэдакцыя для мяне героі, як матросы на кардонным карабліку, які ўсё ніяк не можа патануць, нам усім на радасць", - напісаў ён.

Са слоў Сянцова, у яго цяпер "усё ў парадку, і са здароўем, і наогул".

"Добрых навін я не чакаю, ні агулам, ні для сябе персанальна. Але гэта не значыць, што я збіраюся здавацца, расчароўвацца ці пра штосьці шкадаваць. Веру я па-ранейшаму толькі ў сябе. Можа, гэта і цынічна, затое сумленна і надзейна", - піша ён у лісце.

Сянцоў распавёў, што чэрпае інфармацыю аб тым, што адбываецца з выпускаў Новай газеты і тэлеканала Расія 24. У якасці забаўкі ў яго - выпускі перадач з расейскім прапагандыстам Дзмітрыем Кісялёвым.

"Раніцамі я сцісла гляджу Расею 24, каб быць трохі ў курсе таго, што адбываецца. А па нядзелях я атрымліваю асалоду ад дзвюх гадзін з Кісялёвым. Тут няма тэатра, таму я хаджу на Кісялёва!" - напісаў палітвязень.

Сянцоў у лісце нагадаў, што да вызвалення з расейскага палону адмаўляецца даваць інтэрв'ю СМІ і каментаваць усялякія пытанні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках