Зяленскі прызначыў прадстаўніка Украіны пры Еўрасаюзе
- 10.10.2026, 2:07
Пасаду атрымаў Тарас Качка.
9 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Тараса Качку прадстаўніком Украіны пры ЕС і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергетыцы.
Адпаведны ўказ Зяленскага № 1034/2026 апублікаваны на сайце Офіса Прэзідэнта.
«Прызначыць Качку Тараса Андрэевіча прадстаўніком Украіны пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергетыцы», — гаворыцца ў дакуменце.
16 ліпеня ў Кабінеце Міністраў змяніўся віцэ-прэм’ер-міністр па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі. Замест Тараса Качкі гэтую пасаду заняў былы пастаянны прадстаўнік Украіны пры ЕС Усевалад Чэнцоў.
17 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Качка стане прадстаўніком Украіны пры Еўрасаюзе і будзе сумяшчаць гэтую працу з пасадай гандлёвага прадстаўніка Украіны ў межах двухбаковых пагадненняў з партнёрамі.