26 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі прапануюць скасаваць пагадненне з РФ аб мяжы

6
У Эстоніі прапануюць скасаваць пагадненне з РФ аб мяжы

Гэта звязана з падзеямі ў Керчанскай пратоцы.

Парламенцкая апазіцыйная Кансерватыўная народная партыя Эстоніі (EKRE) ізноў падрыхтавала законапраект, які прадугледжвае не толькі адмову ад ратыфікацыі памежнага пагаднення з Расеяй, але і адкліканне подпісу Эстоніі пад гэтым пагадненнем, піша «Европейская правда».

У кастрычніку мінулага года Рыйгікогу адхіліў такую ініцыятыву EKRE. Прычынай аднаўлення ініцыятывы сталі апошнія падзеі ў Керчанскай пратоцы, заявіў дэпутат Рыйгікогу ад EKRE Яак Мадысан.

«Эстонія не павінна ўкладаць міжнародныя пагадненні з краінай, якая абвастрае вайсковы канфлікт з Украінай і не пільнуецца міжнародных дамоў", - падкрэсліў Мадысан.

Памежныя пагадненні былі падпісаныя ў 2014 годзе. Тады бакі дамовіліся, што пагадненні будуць ратыфікаваныя парламентамі абедзвюх краін паралельна.

У Рыйгікогу першае чытанне законапраекта аб ратыфікацыі памежных пагадненняў адбылося 25 лістапада 2015 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках