26 красавiка 2024, Пятніца, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Улады Беларусі зрабілі сваімі ворагамі ўсе сацыяльныя групы

25
Яўген Афнагель: Улады Беларусі зрабілі сваімі ворагамі ўсе сацыяльныя групы
Фота: RFE/RL

Незадаволенасць эканамічнай палітыкай уладаў і нянавісць да рэжыму выльецца ў масавыя акцыі пратэсту.

Актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель распавёў «Радыё Рацыя» пра тое, чым будуць адрознівацца наступныя прэзідэнцкія «выбары» ад папярэдніх.

- Наступная прэзідэнцкая кампанія дакладна будзе адрознівацца ад таго, што адбывалася ў 2015 годзе. Да палітычнага складніка, які сам па сабе вельмі моцна аб'ядноўвае людзей у супрацьстаянні дыктатуры, дадаліся эканамічны і сацыяльны. Сотні тысяч беларусаў ужо трапілі пад дзеянне новага «дармаедскага» дэкрэта. Дзясяткі тысяч жыхароў заходніх абласцей пазбавяцца даходу праз абмежаванні на перамяшчэнне тавараў праз мяжу. Новыя паборы ўведзены ў дачыненні да аўтамабілістаў і ўладальнікаў зямельных участкаў. Растуць кошты, у рэгіёнах людзі працуюць за 200-300 рублёў на месяц.

Улады зрабілі сваімі ворагамі ўсе сацыяльныя групы. Пры гэтым людзі бачаць, як жывуць чыноўнікі і іх сем'і, а таксама набліжаныя да ўладаў алігархі. Карупцыю, новыя аўто і дарагія катэджы схаваць немагчыма. Незадаволенасць эканамічнай палітыкай уладаў і нянавісць да рэжыму абавязкова праявяцца падчас любых палітычных кампаній.

Улады гэта разумеюць і баяцца, таму спрабуюць закруціць гайкі - ужо амаль год заблакаваны сайт Charter97.org, абмежаваныя магчымасці каментавання на іншых сайтах. Лукашэнка спрабуе не дапусціць да «выбараў» найбольш моцных дэмакратычных лідараў: не рэабілітаваныя былыя палітвязні - удзельнікі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, пад крымінальным пераследам знаходзіцца прафсаюзны актывіст Генадзь Фядыніч.

- Што для дэмакратычных сіл было б аптымальна прапанаваць на выбарах гэтым разам?

- Усё проста - трэба ўважліва слухаць і чуць, што кажуць людзі. Так атрымалася вясной 2017 года, калі патрабаванні апазіцыі і ўсяго народа гучалі аднолькава: «Не дэкрэтам №3 - Лукашэнка, сыходзь». Дзякуючы гэтаму, тады ўдалося хай часова, але дамагчыся выканання першай часткі гэтага патрабавання.

Чаго хоча абсалютная большасць беларусаў цяпер - даведацца нескладана. Для гэтага дастаткова паслухаць размовы на вуліцы, у транспарце, на прахадных заводаў, на рынках. Калі апазіцыя будзе з народам і цяпер, то разам даможамся і выканання другой часткі. Магчыма, нават да прэзідэнцкіх «выбараў».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках