29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць менскія кватэры з самым дарагім метрам

8
Як выглядаюць менскія кватэры з самым дарагім метрам

Тры кватэры, дзе кошт квадратнага метра перавышае пяць тысяч даляраў.

Tut.by выбраў з папулярных рыэлтарскіх баз тры кватэры, дзе кошт квадратнага метра перавышае пяць тысяч даляраў. Вядома, гэта не мяжа: не ўсе ўласнікі даюць згоду на публікацыю цэн у публічным доступе, і агенцтва вымушанае шыфраваць іх пад словам «дамоўны». Топ самых дарагіх кватэр сталіцы быў складзены па адкрытай для ўсіх інфармацыі. Глядзіце, як яны выглядаюць знутры.

Трохпакаёвая кватэра на Старавіленскай - 5714 даляраў за «квадрат»

Кватэра плошчай 70 квадратных метраў, з вельмі просты інтэр’ерам. Размешчаная ва ўнікальным месцы - Траецкім прадмесці, усе вокны выходзяць на набярэжную і «Востраў слёз», раскрываецца сакрэт каштоўнасці кватэры ў абвестцы пра продаж. Дом трохпавярховы, быў пабудаваны ў 1917 годзе. Кватэру прадаюць за 400 тысяч даляраў у эквіваленце.

ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY

Чатырохпакаёвая на Румянцава - 5907 даляраў за «квадрат»

Кватэра плошчай 195 квадратных метраў. У ёй зроблены «дарагі рамонт паводле індывідуальнага дызайн-праекту з выкарыстаннем мэблі і прадметаў інтэр'еру найлепшых дамоў Італіі». Жыллё прадаюць з усім інтэр’ерам за 1,15 мільёна даляраў.

ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY

Чатырохпакаёвая на Масквіна - 6304 даляры за «квадрат»

Плошча кватэры - 186 квадратных метраў. Яна размешчаная ў малапавярховым доме падвышанай камфортнасці ЖК «Залаты маёнтак». Цана - 1,18 мільёна даляраў.

ФОТА: SILVAN.BY
ФОТА: SILVAN.BY
ФОТА: SILVAN.BY
ФОТА: SILVAN.BY
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках