18 лiпеня 2026, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падасць заяву ў ЕСПЧ адносна вызвалення захопленых маракоў

Украіна падасць заяву ў ЕСПЧ адносна вызвалення захопленых маракоў

Украіна будзе патрабаваць прызнаць, што РФ парушае Еўрапейскую канвенцыю правоў чалавека.

7 студзеня 2019 года Украіна плануе падаць у Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) міждзяржаўную заяву з патрабаваннем прызнаць, што РФ не выконвае Еўрапейскую канвенцыю правоў чалавека, утрымліваючы ў палоне 24 украінскіх маракоў. Як піша gordonua.com, пра гэта паведаміў намеснік міністра юстыцыі Украіны Іван Лішчына.

«Трэба падаць заяву да сёмага, вось 7 студзеня і пададзім. Заява датычыць выканання або невыканання абавязкаў згодна з Еўрапейскай канвенцыяй. Гэта значыць ці прытрымліваецца Расея правоў чалавека, якія прадугледжаны ў канвенцыі, ці не. Будзе ставіцца патрабаванне прызнаць, што Расея парушае канвенцыю, знявольваючы маракоў» , - заявіў Лішчына.

З ягоных слоў, калі суд прыме станоўчую пастанову, формай яе выканання павінна стаць вызваленне маракоў.

«Але я не ведаю, ці напіша Еўрапейскі суд адразу ў пастанове, што ў якасці асобных мерапрыемстваў індывідуальнага характару вызваліць іх непасрэдна. Мы будзем гэтага патрабаваць, але наколькі гэта магчыма на практыцы? Сёння такіх выпадкаў яшчэ не было, каб суд так наўпрост пісаў. Але мы спадзяемся», - дадаў чыноўнік.

25 лістапада РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катары ўкраінскіх ВМС «Бярдзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір «Яны Капу», якія вярталіся ў Адэсу пасля спробы прайсці праз Керчанскі праліў у Азоўскае мора.

Расейскія сілавікі затрымалі 24 украінскіх маракоў, пазней іх арыштавалі ў крымскіх «судах» і перавезлі ў Маскву. Траіх параненых украінцаў змясцілі ў бальніцу следчага ізалятара «Матроская цішыня», астатніх даставілі ў СІЗА «Лефортава».

Усім маракам выставілі абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 322 (незаконнае перасячэнне мяжы) Крымінальнага кодэкса Расеі.

27 снежня адвакат Мікалай Полазаў паведаміў, што ўсе захопленыя РФ ўкраінскія маракі абвясцілі сябе вайсковапалоннымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках