26 красавiка 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Кіроўцы Менска склалі навагоднюю ялінку з больш як 50 аўто

Фотафакт: Кіроўцы Менска склалі навагоднюю ялінку з больш як 50 аўто

На стварэнне фігуры было выдаткавана блізу чатырох гадзінаў.

Больш за пяцьдзясят аўтааматараў Менска пабудавалі ялінку з легкавых машынаў на паркоўцы ТЛЦ «Глобус Парк». На стварэнне фігуры было выдаткавана блізу чатырох гадзінаў часу, піша onliner.by.

«Мы будавалі падобную фігуру ўпершыню, – апавёў адзін з арганізатараў мерапрыемства. – Найбольш складана стала расставіць аўтамабілі, бо карціна "з зямлі" моцна адрозніваецца ад карціны "з неба". Часцяком здавалася, што машыны стаяць цалкам дакладна, але пасля здымка з дрона выяўлялася, што ўсё зусім не так, і іх даводзілася перастройваць.

Першапачаткова было блізу 100 машынаў, але многія кіроўцы стамляліся ад чакання і з'язджалі, часткова псуючы фігуру, і нам зноў трэбы было яе арганізоўваць.

Тым не менш, на наш погляд, для "першага бліна" выйшла нядрэнна. Выказваем вялікую падзяку адміністрацыі ТЛЦ "Глобус Парк" за прапанаваную паркоўку, а Dronemania – за аэраздымкі. Ну і, вядома ж, усім аўтааматарам, якія ўдзельнічалі!»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках