26 красавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэла харчаванне ў школах і садках

8
У Беларусі падаражэла харчаванне ў школах і садках

Як зменяцца сумы.

Саўмін унёс змены ў пастанову, якая прадугледжвае выдаткі на дзіцячае харчаванне ў школах і дзіцячых садках. Цяпер ежа ва ўстановах адукацыі будзе каштаваць даражэй. Такая інфармацыя апублікаваная на сайце Савета міністраў, піша tut.by.

Больш за ўсё павялічыліся нормы выдаткаў на харчаванне ў дзіцячых садках, цэнтрах карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі з трохразовым і чатырохразовым харчаваннем, у агульнаадукацыйных установах, дзе арганізаванае трох-, чатырох-, пяціразовае харчаванне — гэта гімназіі-інтэрнаты, санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей ва ўзросце 6-10 і 11-13 гадоў. У іх рост склаў 10%. У гэты спіс таксама ўваходзяць спецыяльныя агульнаадукацыйныя і дапаможныя школы-інтэрнаты для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў. На 10% выраслі нормы расходаў на харчаванне для ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку навучэнцаў устаноў адукацыі.

Гэта значыць, што бацькам, чые дзеці ходзяць у дзіцячы садок, цяпер давядзецца плаціць больш. Норма грашовых выдаткаў на харчаванне дзіцяці ясельнага ўзросту ў садку са знаходжаннем 10,5 гадзін была 2,06 рубля. Цяпер сума павялічылася да 2,27 рубля. Для малых ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў харчаванне каштавала 2,61 рубля на дзень. Цяпер будзе 2,87 рубля.

На 7-8% выраслі грашовыя нормы ў школах, гімназіях, дзе дзеці 6-10 гадоў знаходзяцца 9-10,5 гадзіны і ў іх трохразовае харчаванне. На столькі ж паднялі нормы і для дзяцей 14-17 гадоў у санаторных школах-інтэрнатах з пяціразовым харчаваннем і ў спецыяльных агульнаадукацыйных і дапаможных школах-інтэрнатах з пяціразовым харчаваннем для дзяцей 11-13 гадоў.

Да прыкладу, харчаванне для школьнікаў 6-10 гадоў каштавала 2,48 рубля, а стала - 2,67.

Для навучэнцаў на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія атрымліваюць трохразовае харчаванне, норма паднялася на 6%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках