26 красавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры фінансаў ЕЗ дасягнулі згоды аб рэформе еўразоны

Міністры фінансаў ЕЗ дасягнулі згоды аб рэформе еўразоны

Абмеркаванне рэформы доўжылася больш за год.

Міністры фінансаў ЕЗ дамовіліся аб кроках, накіраваных на ўмацаванне еўразоны перад будучымі фінансавымі крызісамі, дасягнуўшы згоды аб рэформе валютнага саюза.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на The Financial Times.

Абмеркаванне рэформы доўжылася больш за год, а сустрэча міністраў у гэтым пытанні зацягнулася на ўсю ноч.

Своеасаблівым прарывам стала надзяленне банкаўскага саюза еўразоны вялікімі фінансавымі паўнамоцтвамі і прадстаўленне яго суверэннаму фонду дапамогі -Еўрапейскаму механізму стабільнасці - дадатковай гнуткасці ў дапамозе краінам, якія перажываюць нестабільнасць рынку. Міністры таксама пагадзіліся працягваць дыскусіі аб будучым бюджэце еўразоны, ключавым патрабаванні прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.

Марыё Сентэна, прэзідэнт Еўрагрупы, адзначыў, што вынік сустрэчы адзначыўся «прарывам у некаторых ключавых пытаннях», які стаў следствам «вельмі напружаных і знясільваючых перамоваў».

«Францыя і Нямеччына прапанавалі новую архітэктуру бюджэту еўразоны, які будзе часткай бюджэту Еўразвязу», - сказаў Сентэна.

У той жа час міністры фінансаў не дасягнулі згоды што да інструментаў фінансавай стабілізацыі.

«Мы не дасягнулі агульнага бачання аб неабходнасці і тыпу такіх інструментаў. Тэхнічныя дыскусіі прадаўжаюцца», - заявілі ў Еўрагрупе.

Раней канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон дамовіліся стварыць бюджэт еўразоны. Паводле іх планаў, новая ўзгодненая супольная бюджэтная сфера еўразоны будзе дзейнічаць з 2021 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках