26 красавiка 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Андрэй Бітаў вынес прысуд хіпстэрска-эстэцкай фэйсбучнай тусоўцы»

1
«Андрэй Бітаў вынес прысуд хіпстэрска-эстэцкай фэйсбучнай тусоўцы»
АНДРЭЙ БІТАЎ

Мы так і працягваем браць па картках з панскага стала адмераныя грамы волі.

Вялікі расейскі пісьменнік Андрэй Бітаў, які памёр учора, яшчэ ў 60-я, калі ніякім інтэрнэтам і не пахла, вынес жорсткі прысуд усёй нашай інтэлігенцкай-апазіцыйнай, хіпстэрска-эстэцкай фэйсбучнай тусоўцы, якая існавала тады ў кухонным фармаце. Ці справядлівы ён, судзіце самі, піша ў «Фэйсбуку» расейскі сацыёлаг Ігар Эйдман.

«Вам здаецца, вы - духоўныя і таму вольныя. Але і ваш пратэст, і ваша смеласць, і ваша свабода адмераць вам, як па картках. Усе вы хорам абмяркоўваеце тыя косткі, якія кідаюць вам зверху... Аднак самастойнасць і свежасць сваёй незалежнасці дадзеная вам выявіць толькі ў дачыненні да дазволенага. Вы будзеце чытаць «Уліса» ў 1980 годзе, і спрачацца, і думаць, што вы адваявалі гэта права... гэта я вам кажу ў другой палове пяцідзесятых - а вы праверце. Тут-то канец свету і паспее. Уяўляеце, канец свету, а вы не паспелі Джойса дастаць... Думка пра вашу залежнасць вам недаступная».

Так і працягваем браць па картках з панскага стала адмераныя грамы свабоды; гадаць ці будзе забаронены Фэйсбук, ці дазволяць чарговы мітынг ці прэм'еру Сярэбранікава. А ў гэтым час краіна вядзе як мінімум дзве агрэсіўныя вайны; бамбуе, забівае, захоплівае закладнікаў. І канец свету, ядзерны апакаліпсіс яшчэ больш імаверны, чым у часы маладога Бітава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках