26 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неўраджай: Беларусі давядзецца закупіць да 700 тысяч тон збожжа

29
Неўраджай: Беларусі давядзецца закупіць да 700 тысяч тон збожжа

«Бітва за ўраджай» прайграная?

Беларусь у 2019 годзе можа закупіць да 700 тысяч тон збожжа па імпарту для патрэб жывёлагадоўлі ў сувязі з недаборам уласнага ўраджаю.

«Мы недаатрымалі за 1,8 млн тон збожжа да ўзроўню мінулага года», - паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун журналістам у сераду ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

Як удакладніў намеснік міністра, патрэбу ў імпарце збожжа будуць адчуваць галоўным чынам прадпрыемствы птушкагадоўчай і свінагадоўчай галін.

«Паводле іх звестак, амаль 1 млн тон (патрэба ў дадатковых закупах збожжа - заўв.). Але з улікам наяўнасці дзяржрэзерву, і мы з яго выдаём дзесьці 600-700 тысяч тон (неабходна імпартаваць - заўв.)», - сказаў В.Гракун.

Пастаўшчыкі будуць вызначаныя ў выніку конкурсаў. Пры гэтым прадстаўнік Мінсельгасхарча не выключыў, што яны могуць быць праведзеныя цэнтралізавана аблвыканкамамі.

Намеснік міністра адзначыў, што неабходнасці ў імпарце харчовага збожжа не будзе. «Мы поўнасцю забяспечаныя харчовым збожжам. Усе будуць забяспечаныя і мукой, і крупамі, і хлебабулачнымі вырабамі», - падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, першапачаткова ў 2018 годзе ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Беларусі валавы збор збожжа планаваўся на ўзроўні 9 млн тон, у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 8,3 млн тонаў.

У той жа час, засуха ў траўні і чэрвені гэтага года, а таксама складаныя варункі для жніва ў другой палове ліпеня прывялі да істотнага недабору збожжа.

Паводле звестак Мінсельгасхарча, збор збожжа з улікам кукурузы сёлета склаў усяго 6,7 млн тон.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках