26 красавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Змітром Паліенкам перанеслі

Суд над Змітром Паліенкам перанеслі
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Актывісты сабраліся ля будынка суда, каб падтрымаць былога палітвязня.

Суд над былым палітвязнем Змітром Паліенкам перанесены. Каля будынку суду Кастрычніцкага раёну Менску сабраліся актывісты «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

«Замест гэтага прыбылі супрацоўнікі міліцыі і паспрабавалі забараніць журналістам відэаздымку. Не атрымалася. Прыйшлося абмежавацца перапісваннем звестак некаторых актывістаў.

Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі заявілі, што відэаздымка ці то дыскрымінуе ці то дыскрэдытуе іх і міністра Шуневіча», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што Зміцер Паліенка выйшаў на свабоду больш за месяц таму і павінен быў амаль штодня з'яўляцца ў Заводскім РАУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання. Некалькі разоў экс-палітвязень прыйшоў на лекцыі, а затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова.

У сваім звароце ў пракуратуру актывіст паказаў, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконныя, ніхто не мае права прымушаць яго да працы. Штодзённыя выклікі на лекцыі - гэта таксама неабгрунтаваны кантроль і парушэнне правоў і свабод.

«Не мінуў і першы суд, як далі позву на другі, - паведаміў Зміцер ў сацыяльных сетках. - Я ўжо казаў пра сваё стаўленне да гэтых лекцый і пра тое, чаму я на іх не хаджу і не збіраюся надалей хадзіць. Я не збіраюся скакаць пад дудку тых, хто мяне кінуў за краты і не збіраюся быць у іх на вудзе».

Зміцер Паліенка дадаў, што пратаколы на яго складзеныя паводле артыкула 23.4 («Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі»).

«Першы суд - 6 снежня, другі - 19 снежня, - кажа ён. - Не ведаю, які будзе прысуд, але такая актыўнасць міліцыі насцярожвае. Відавочна, да маёй асобы ў іх нейкі асаблівы інтарэс».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках