26 красавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Брытаніі стварылі горад будучыні з пернікаў

3
Відэафакт: У Брытаніі стварылі горад будучыні з пернікаў
ФОТА: EPA/UPG

Горад створаны з больш як 60 збудаванняў.

У Брытаніі архітэктары пабудавалі сапраўдны макет горада з пернікаў, паведамляе korrespondent.net.

Ядомы макет створаны выключна з калядных пернікаў. У ім прысутнічаюць як класічныя тыпы пернікаў, напрыклад чалавечкі, елкі і «прыватныя дамкі», так і незвычайныя пернікавыя будынкі.

Горад створаны з больш як 60 збудаванняў, самае высокае з якіх - шматпавярховы дом 80 сантыметраў. Макет размешчаны на некалькіх стэндах. У ім ёсць хмарачосы, агляднае кола, паркі і скверы, дарогі і клумбы.

Архітэктары, якія ствараюць «смачны» горад будучыні, прызналіся, што рабіць макет з пернікаў даволі складана. Адной з галоўных прычын з'яўляецца тое, што будаўнічы матэрыял з'ядаецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках