26 красавiка 2024, Пятніца, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як паспрачаліся Пуцін і Лукашэнка

12
Як паспрачаліся Пуцін і Лукашэнка

СМІ - пра газавую спрэчку ў Санкт-Пецярбургу.

Пікіроўка паміж Лукашэнкам і Пуціным на пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу стала адной з цэнтральных тэм у беларускіх і расейскіх СМІ. Падрабязнасці - у аглядзе «Салідарнасці».

Упершыню на экранах

Юрый Дракахруст у сваім артыкуле «Газавая атака» Аляксандра Лукашэнкі» на tut.by канстатуе, што гэта было ледзь ці не першае прамое сутыкненне паміж двума правадырамі ў рэжыме онлайн.

— Бывала, што прапагандысты абодвух бакоў не выбіралі слоў, здаралася, што Лукашэнка выказваўся вельмі рэзка на адрас саюзніка на нарадах, сустрэчах з народам ці ў інтэрв’ю. Але прамога сутыкнення раней не здаралася..

Юрый Дракахруст мяркуе, што нелагічны на першы погляд выпад Лукашэнкі аб газавым пытанні можна растлумачыць спробай развязаць такім чынам праблему падатковага манеўру:

— Ладзячы скандал аб пытанні газавых коштаў, Лукашэнка напраўду дамагаўся саступак у кампенсацыі за падатковы манеўр. І Пуцін можа прадэманстраваць абсалютную непахіснасць у пытанні, якое стала прадметам спрэчкі. А з манеўрам можа ж і саступіць. Публічна пра манеўр Лукашэнкі нічога ж не казаў, ніякіх прэтэнзій не выстаўляў.

Газета «Наша Ніва» таксама робіць акцэнт на публічнай прэтэнзіі Лукашэнкі да расейскай стараны. Выданне падае цытаты найбольш напружаных момантаў дыскусіі, у тым ліку і папрокі пра тое, што «быццам бы і ваявалі разам, а Беларусь мае ўмовы горшыя, чым Нямеччына».

Кропкі над «і»

Расійскае бізнес-выданне РБК паведамляе, што пасля сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу Лукашэнка паабяцаў расставіць кропкі над «i» на сустрэчы з Пуціным, «каб нам чарговым разам не ўвайсці з неразгледжанымі праблемамі ў Новы год».

Паводле слоў Лукашэнкі, 10-11 снежня расейскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Казак абмяркуе праблемныя пытанні аб падатковым манеўры з беларускім калегам Ігарам Ляшэнкам, гэтыя пытанні таксама разгледзяць 13 снежня на пасяджэнні саюзнага Савета міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

«І быў дараваны»

- Лукашэнка чарговым разам справакаваў публічную дыскусію з нагоды коштаў расейскага газу. Ён мяркуе, што яны занадта высокія для ягонай краіны, і гэта губіць інтэграцыю. Так не далёка і да раскідання «cоюза» з Расеяй, аргументаваў Лукашэнка. Але потым папрасіў прабачэння перад Уладзімірам Пуціным і быў, відавочна, памілаваны, - апісвае падзеі 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу Газета.ru.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках