Цэнтр Гомеля ачапілі праз падазроную сумку
3- 8.12.2018, 15:22
- 9,755
Сумку праверылі сапёры.
Вечарам 7 снежня ў абласным цэнтры ачапілі квартал, а з найбліжэйшай крамы эвакуавалі 11 чалавек.
Паводле інфармацыі УУС Гомельскага аблвыканкама, падставай для гэтага стала выяўленая на праспекце Леніна безгаспадарная торба. Сапёры праверылі яе і выявілі ўсярэдзіне пустыя бутэлькі і прадукты харчавання. Дакументаў, якія паказваюць на ўладальніка, не знайшлі.
Ачапленне вакол месца здарэння знятае, рух транспарту на праспекце адноўлены.