26 красавiка 2024, Пятніца, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі не пусцілі ў Беларусь украінскую экалагічную актывістку

5
Памежнікі не пусцілі ў Беларусь украінскую экалагічную актывістку
ЮЛІЯ МАКЛЮК

Экалагічную актывістку і трэнера знялі з начнога цягніка Кіеў-Менск.

Юлія Маклюк ехала ў Менск для ўдзелу ў Міжнародным форуме валанцёраў і прыхільнікаў «На тваім баку», арганізатарам якога выступіла «Зялёная сетка», паведамляе greenbelarus.info.

Экалагічную актывістку і трэнера знялі з начнога цягніка Кіеў-Менск.

Вось, што сама Юлія распавядае аб інцындэнце:

«Абыходзіліся ветліва, прэтэнзій няма. Але прычыну адмовы не патлумачылі, толькі паставілі штамп у пашпарт «Уезд забаронены». Без паняцця, з чым гэта звязанае. Можа, з актывізмам, але сцвярджаць не магу».

На колькі актывістцы забаранілі ўезд у Беларусь, памежныя службы нашай краіны не растлумачылі. Толькі сказалі, што трэба пісаць запыт у міграцыйную службу, каб высветліць падрабязнасці і прычыны забароны.

На форуме Юлія павінна была правесці трэнінг па выгаранню ў валанцёрскім асяроддзі.

У сваю чаргу, праваабаронца Наста Лойка з Human Constanta мяркуе, што прычынай адмовы ва ўездзе ў Беларусь магла стаць Расея.

«Цяжка даваць адназначныя ацэнкі, але мне падаецца, што гэта звязанае з аб'яднанай базай «непажаданых асобаў» Беларусі ды Расеі. Але ў кожным выпадку, гэта павінны былі патлумачыць на мяжы. Варта рабіць дадатковыя запыты і абскарджваць такія дзеянні».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках