18 красавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала расейскай праваабаронцы Людмілы Аляксеевай

9
Не стала расейскай праваабаронцы Людмілы Аляксеевай
ЛЮДМІЛА АЛЯКСЕЕВА
ФОТА: SVABODA.ORG

(Абноўлена) Ёй быў 91 год.

У Маскве памерла праваабаронца, адна з заснавальніц Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева.

Яна памерла ў Маскве сёння ўвечары. Людміле Аляксеевай быў 91 год. Пра гэта «Эхо Москвы» паведаміў журналіст Мікалай Сванідзэ.

Праваабаронца памерла ў маскоўскім гарадскім шпіталі №15.

Людміла Аляксеева - знакамітая расейская праваабаронца. Яе кватэра яшчэ ў 60-я гады была месцам сустрэчы дысідэнтаў і праваабаронцаў. У 70-я ёй пагражала пазбаўленне волі за распаўсюд самвыдату, праз гэта Аляксеева была вымушана эміграваць у ЗША, дзе пражыла 15 гадоў. Вярнуўшыся ў Расею, праваабаронца ўзначаліла Маскоўскую Хельсінскую групу (МХГ), якая і цяпер займацца маніторынгам парушэнняў правоў чалавека.

Аляксеева напісала больш за сто работ аб пытаннях правоў чалавека. Была уганараваная шматлікіх узнагарод, сярод якіх французскі ордэн Ганаровага легіёна (2007), рыцарскі крыж ордэна Вялікага князя Літоўскага Гедыміна (2008) і Камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Нямеччына» (2009).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках