11 траўня 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рафат Чубараў: Ёсць два сегменты расейскага грамадства, якія могуць знішчыць Пуціна

6
Рафат Чубараў: Ёсць два сегменты расейскага грамадства, якія могуць знішчыць Пуціна
РАФАТ ЧУБАРАЎ

Насельніцтва РФ здольнае падняцца на бунт.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа страціць уладу ў выніку палацавага перавароту ці масавых пратэстаў расейцаў. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў к эфіры тэлеканала ATR, піша gordonua.com.

"Ёсць два сегменты расейскага грамадства, якія могуць, скажам так, вымусіць Пуціна развярнуцца, а калі ён не згодзіцца, проста яго фізічна знішчыць. Гэта ягонае найбліжэйшае атачэнне, асабліва бізнэс-асяроддзе, якому ўжо страшна страчваць дзясяткі мільярдаў даляраў, якія яны за гэтыя гады змаглі сканцэнтраваць у сваіх руках. І гэта насельніцтва, калі яно паднімецца на бунт", - распавёў ён.

Пры гэтым Чубараў удакладніў, што расейцы будуць пратэставаць толькі ў самым крайнім выпадку.

"Насельніцтва РФ здольнае падняцца на бунт, калі яно ўжо само патрапіць у невыносныя для існавання ўмовы. Гэта павінен быць бунт такіх вельмі незадаволеных сваім урадам людзей. Таму Расея дзякуючы санкцыям павінна прыйсці да абсалютнага эканамічнага заняпаду, каб насельніцтва сказала, што такая ўлада яго не задавальняе", - падсумаваў народны дэпутат.

Колькасць расейцаў, якіх турбуюць палітычныя і эканамічныя санкцыі краін Захаду ў дачыненні да Расеі, за перыяд са снежня 2017 года да лістапада 2018 года вырасла на 15% - з 28% да 43%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках