29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя пачала расследаванне пра ўплыў РФ на акцыі «жоўтых камізэлек»

22
Францыя пачала расследаванне пра ўплыў РФ на акцыі «жоўтых камізэлек»
ФОТА: AFP

Гэта звязана з актывізацыяй пракрамлёўскіх робатаў у інтэрнэце і відэазапісаў, дзе пагромшчыкі камунікуюць на расейскай мове.

Французскія ўлады вядуць расследаванне магчымага ўмяшання Расеі ў масавыя акцыі пратэсту «жоўтых камізэлек», якія ахапілі многія гарады краіны. Пра гэта, як паведамляе Bloomberg, заявіў міністр замежных спраў краіны Жан-Іў Ле Дрыян.

«Цяпер вядзецца расследаванне», - сказаў Ле Дрыян. «Я не буду каментаваць, пакуль следства не зрабіла высновы», - цытуе агенцтва міністра. Паводле ягоных слоў, за сітуацыяй сочаць французскія спецслужбы.

Bloomberg спасылаецца на звесткі арганізацыі «Альянс абароны дэмакратыі» (Alliance for Securing Democracy). Паводле яго звестак блізу 600 старонак у Twitter, якія былі заўважаныя ў «прапагандзе поглядаў Крамля», пераключылі сваю ўвагу на Францыю, пашыраючы выкарыстанне хэштэга #giletsjaunes (жоўтыя камізэлькі), піша РБК.

Выкарыстаныя альянсам старонкі ў Twitter звычайна публікуюць навіны з ЗША ці Вялікабрытаніі. Аднак цягам тыдня галоўнай тэмай для іх сталі пратэсты ў Францыі.

Bloomberg таксама паведамляе, што расейскія СМІ Sputnik і тэлеканал RT актыўна асвятляюць пратэсты ў Францыі, аднак іх інфармацыя пра незадаволенасць французскіх паліцыянтаў палітыкай прэзідэнта Эмануэля Макрона і жаданні падтрымаць пратэстоўцаў, хутчэй за ўсё, не адпавядае рэчаіснасці. Крыніцай інфармацыі для гэтых рэпартажаў сталі прадстаўнікі двух невялікіх прафзвязаў паліцэйскіх, якія разам атрымалі менш за 4% галасоў на агульнанацыянальных прафзвязных выбарах у гэтым месяцы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках