9 лiпеня 2026, Чацвер, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце ўзмоцняць супрацьдзеянне «сябрам Пуціна»

4
У Еўрапарламенце ўзмоцняць супрацьдзеянне «сябрам Пуціна»

Прапановы супрацьдзеяння будуць пададзеныя пасля 18 сакавіка.

У Еўрапарламенце прапрацоўваюць прапановы для прадухілення ў сценах заканадаўчага органа ЕЗ мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне і падтрымку агрэсіўнай і супрацьпраўнай палітыкі Масквы.

Пра гэта заявіла еўрапарламентарка ад Нямеччыны Рэбека Хармс, паведамляе карэспандэнт «Укрінфарм» у Брусэлі.

«З таго часу, як мы спынілі афіцыйны дыялог (у 2014 годзе з Дзярждумай РФ - рэд.), мы бачым шмат праяў так званага неафіцыйнага дыялогу. І мы нават назіраем рост актыўнасці, як мы іх называем, «сяброў Пуціна», якія падтрымліваюць пуцінскія ідэі тут, у Еўрапарламенце», - пракаментавала сітуацыю дэпутатка Хармс.

Нямецкі палітык патлумачыла, што на даручэнне кіраўніцтва Еўрапарламента камітэт замежных спраў, дэлегацыя ЕП у камітэт парламенцкага супрацоўніцтва ЕЗ-Расея, а таксама яна асабіста, як сустаршыня парламенцкай асамблеі Euronest, цяпер рыхтуюць прапановы аб рэагаванні на «неафіцыйныя» прарасейскія мерапрыемствы ў ЕП.

Паводле ейных слоў, прапановы будуць прадстаўленыя пасля перавыбрання Пуціна 18 сакавіка на чарговы прэзідэнцкі тэрмін.

У сваю чаргу чэшскі еўрапарламентар Ярамір Штэціна адзначыў, што наведваў арганізаваныя ў будынку ЕП еўрапейскімі камуністамі мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі так званых «ДНР» і «ЛНР».

«Камуністы ва ўсіх краінах падтрымліваюць акупацыю Крыма. Менавіта ў маёй краіне - гэта так і ёсць. Я публічна выступаю супраць гэтага. Бо Расея сваёй інфармацыйнай вайной хоча знішчыць Еўразвяз. Але ў нас свабода слова...», - адзначыў чэшскі дэпутат.

Літоўскі парламентарый Петрас Аўштравічус адзначыў, што еўрапейскіх палітыкаў, якія падтрымліваюць Крэмль, атрымліваючы за гэта фінансавыя выгады, неабходна ведаць пайменна і публічна крытыкаваць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках