3 верасня 2026, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны ЗША: Расейцы нам казалі, што іх там няма

Міністр абароны ЗША: Расейцы нам казалі, што іх там няма
ДЖЭЙМС МЭЦІС

Джэймс Мэціс распавёў пра разгром ЗША наймітаў РФ у Сірыі.

Міністр абароны ЗША, чатырохзоркавы генерал Джэймс «Шалёны сабака» Мэціс на афіцыйным брыфінгу ў Пентагоне пракаментаваў разгром расейскіх войскаў амерыканцамі паблізу паселішча Хшмам у Сірыі 7-га лютага 2018 года.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў галоўны рэдактар «Цензор.НЕТ» Юры Бутусаў.

«Гэта была самаабарона. Відавочна, што мы не ўцягнутыя ў грамадзянскую вайну ў Сірыі... Расейцы нам у той час казалі, што іх сіл там няма... Факт у тым, што хтосьці надумаў нас атакаваць, а расейцы казалі, што гаворка ідзе не пра іх... Нельга прасіць Расею прадухіліць канфлікт у тым выпадку, калі яна штосьці не кантралюе», - заявіў Джэймс Мэціс.

«Мэціс паказаў, як трэба каментаваць вайну на Данбасе украінскім генералам, а амерыканскія сілы спецыяльных аперацый, артылерыя і авіяцыя паказалі як трэба знішчаць расейскіх наймітаў. Калі вы заяўляеце «нас там няма», значыць «вас там не будзе», - адзначыў Юрый Бутусаў.

Нагадаем, 8 лютага амерыканскія войскі знішчылі калону расейскіх наймітаў колькасцю, паводле розных ацэнак ад 300 да 500 чалавек, з танкамі, артылерыяй і лёгкай бранятэхнікай, якая была накіраваная для захопу нафтавых радовішчаў у раёне сірыйскага Дэйр-эз-Зора. Асадаўскае інфармагенцтва і міністэрства абароны Расеі пацвердзілі факт атакі амерыканскіх сіл на калону блізу горада Дэйр-эз-Зор у Сірыі. Таксама інфармацыю пра бой пацвердзіла міністэрства абароны ЗША.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках