7 траўня 2024, aўторак, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SOHR: Турцыя ўчыніла газавую атаку ў раёне Афрыну

12
SOHR: Турцыя ўчыніла газавую атаку ў раёне Афрыну
ФОТА: GETTY IMAGES

Пра які тып газу можа ісці гаворка, пакуль высвятляецца.

Падчас вайсковай аперацыі Турцыі ў раёне Афрына на поўначы Сірыі, як мяркуецца, была зладжаная хімічная атака. Як паведамляе Сірыйская назіральная рада ў правах чалавека (SOHR), што базуецца ў Лондане, у суботу, 17 лютага, у выніку меркаванай газавай атакі пацярпелі шэсць чалавек, у якіх былі зафіксаваныя цяжкасць дыхання і пашырэнне зрэнак, піша DW.

Паводле звестак SOHR, хімічная атака магла быць нанесеная ў населеным пункце Шэйх-эль-Хадыда, размешчаным на захад ад Афрыну. Дырэктар шпіталю ў Афрыне распавёў сірыйскаму інфармагенцтву SANA, што ў шпіталь паступілі 6 чалавек з сімптомамі ўдушша, двое з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Паводле ягоных слоў, гэта адбылося пасля таго, як турэцкае войска абстраляла набоямі з атрутным газам адное з паселішчаў недалёка ад горада Афрын. Пра які тып газу можа ісці гаворка, пакуль высвятляецца. Аб нанясенні Турцыяй газавай атакі заявілі таксама ў курдскай групоўцы "Атрады народнай самаабароны" (YPG).

Анкара зняпраўджвае абвінавачванні

Між тым узброеныя сілы Турцыі ў афіцыйнай заяве адкінулі абвінавачванні ў хімічнай атацы. На палях Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы прадстаўнік турэцкай дэлегацыі заявіў журналістам, што Анкара ніколі не выкарыстоўвала хімічную зброю і падчас аперацыі ў раёне Афрына "праяўляе вялікую асцярожнасць" у дачыненні да мірнага насельніцтва.

Турцыя ў студзені пачала вайсковую аперацыю "Аліўкавая галіна" ў раёне сірыйскага горада Афрын. Яна дазволіць "знішчыць" як з Рабочую партыю Курдыстана (РПК), так і з YPG, заявіў тады прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган. Анкара разглядае YPG як сірыйскае адгалінаванне РПК, што прызнаная ў Турцыі тэрарыстычнай арганізацыяй.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках