26 красавiка 2024, Пятніца, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Засталося толькі бульбу, рапс і трактары ў Кітая набыць»

19
«Засталося толькі бульбу, рапс і трактары ў Кітая набыць»

Чаму навіна аб пастаўках кітайскіх яблыкаў у Беларусь прымушае схапіцца за галаву.

Кітай пачаў пастаўкі яблыкаў у Расею і Беларусь, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа». Гэта стала магчыма дзякуючы адкрыццю грузавога чыгуначнага маршруту паміж кітайскім горадам Ліньі і Менску 26 студзеня 2018 года, піша «Салідарнасць».

Са слоў кітайскіх пастаўшчыкоў гародніны і садавіны, раней пастаўка яблыкаў у Беларусь і Расею морам патрабавала вялікіх выдаткаў і часу.

Навіна пра прыход у Беларусь яблыкаў з Кітая, мякка кажучы, выклікае здзіўленне. І вось чаму.

У Беларусі дзейнічае Інстытут пладаводства, існуе ўласная школа селекцыі, ВНУ выпускаюць спецыялістаў - аграномаў-садаводаў.

Улады трэці дзясятак гадоў не стамляюцца ставіць сабе ў заслугу захаванне калгасаў (хоць і пад іншымі назвамі). І ў многіх з гэтых калгасаў ёсць уласныя сады.

Улады, пачынаючы з кіраўніка дзяржавы, рэгулярна патрабуюць скарачаць неабгрунтаваны імпарт, у тым ліку гародніны і садавіны.

У 2011-м Лукашэнку ў ААТ «Александрыйскае» абмяркоўваў пытанні развіцця садоўніцтва і тэхналогіі захоўвання садавіны

У 2004-2010 гадах у Беларусі дзейнічала Дзяржаўная мэтавая праграма «Пладаводства». Мінфін, Мінэканомікі, аблвыканкамы - далёка няпоўны спіс устаноў, якія былі задзейнічаныя ў праграме.

Лукашэнка больш за дзесяць гадоў патрабуе будаваць сучасныя плодаагароднінныя сховішчы, каб сваё не знікала і менш набываць чужога. Але вось вам навіна з Кітая.

Як на навіну адрэагаваў Байнэт

«Засталося толькі бульбу, рапс і трактары ў іх купіць і эканоміка пойдзе ў гару», - іранізуе адзін з карыстальнікаў Байнэту.

«Спачатку нафта з Венесуэлы. Цяпер яблыкі і часнок з Кітая. Якім будзе наступны «эксперымент»? Мяса кенгуру з Аўстраліі, ці што?» - задаецца пытаннем іншы ўдзельнік дыскусіі.

«Мы за гэта змагаліся? Забілі свае фермерскія гаспадаркі. Ды для гэтай кітайскай садавіны патрэбныя спецыяльныя магільнікі для пахавання. Што вы робіце?» - піша ўдзельнік дыскусійнай пляцоўкі talks.by.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках