26 красавiка 2024, Пятніца, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску забілі 29-гадовую грамадзянку Бангладэш

5
У Віцебску забілі 29-гадовую грамадзянку Бангладэш

Паводле падазрэння ў забойстве затрыманы грамадзянін Турцыі.

У Віцебску затрымалі грамадзяніна Турцыі, якога падазраюць у забойстве грамадзянкі Бангладэш, паведамляе Следчы камітэт.

29-гадовая грамадзянка Бангладэш ў Віцебску пражывала часова. Пра тое, што яна знікла, у міліцыю 8 лютага паведаміў ейны зямляк. Праваахоўнікі агледзелі месца яе пражывання, выявілі людзей, з якімі яна камунікавала, вывучылі запісы з камер відэаназірання.

Праз два дні міліцыя высветліла, што да знікнення жанчыны датычны 34-гадовы грамадзянін Турцыі. Ён распавёў, што схаваў ейнае цела ў каналізацыйнай трубе ў адным з гарадскіх яроў.

Распачатая крымінальная справа паводле факту забойства, учыненага з асаблівай жорсткасцю. Грамадзянін Турцыі знаходзіцца пад вартай. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны злачынства.

Судмедэкспэрты высветлілі, што смерць жанчыны наступіла ад механічнай асфіксіі (задушэння). Жанчына была цвярозая.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках