26 красавiка 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У праваслаўных хрысціян Беларусі пачаўся Вялікі пост

7
У праваслаўных хрысціян Беларусі пачаўся Вялікі пост

Самы строгі пост будзе доўжыцца сем тыдняў.

18 лютага мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел звярнуўся да вернікаў з настаўленнем перад пачаткам Вялікага посту.

Вялікі пост прызначаны для падрыхтоўкі вернікаў да свята Вялікадня, паведамляе сайт sobor.by. Вялікдзень сёлета ў праваслаўных вернікаў прыпадае на 8 красавіка.

- Строгі пост ва ўсе часы прадугледжваў абмежаванні ў ежы, устрыманне ад забаў і шлюбных стасункаў, а таксама асаблівыя намаганні ў малітве, міласціне - напрыклад, ужываючы больш танную посную ежу, зэканомленыя грошы вернікі ахвяравалі немаёмным, - адзначае ў інтэрв'ю тэлеканалу «МІР 24» святар, рэктар расейскага Свята-Філарэтаўскага праваслаўна-хрысціянскага інстытута Георгій Качаткоў.

Падчас Вялікага посту па царкоўным статуце забаронена ўжыванне прадуктаў жывёльнага паходжання - мяса, малака, яек і рыбы. З панядзелка да пятніцы, калі на гэтыя дні не прыходзіцца якое-небудзь свята, неабходна адмаўляцца і ад расліннага алею. Рыба дазваляецца ўсяго толькі двойчы - на Дабравешчанне і ў Вербную нядзелю. Па нядзелях дазволена нямоцнае віно ў невялікіх колькасцях.

Пост палягчаецца для хворых, састарэлых людзей, цяжарных жанчын, людзей, занятых цяжкай працай.

Акрамя таго, у дні посту хрысціянам рэкамендуецца адмовіцца ад забаўляльных мерапрыемстваў, курэння, ужывання алкаголю, змагацца з праявамі гневу, крыўды, асуджэння.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках