26 красавiка 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд уважае прысуд японскаму мастаку за справядлівы

23
Вярхоўны суд уважае прысуд японскаму мастаку за справядлівы

Даічы Ёшыда застанецца ў калоніі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, грамадзянін Японіі Даічы Ёшыда асуджаны на 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі за незаконны перавоз і перасоўванне праз дзяржаўную мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі (ч 2 арт 295 і ч 1 арт 333-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Дзмітрый Шылаў, адвакат грамадзяніна Японіі, атрымаў адказ з Вярхоўнага суда, датаваны 13 лютага 2018 года.

Адвакат у скарзе на адрас Вярхоўнага суда прасіў запатрабаваць для вывучэння крымінальная справа Даічы Ёшыда і вынесці пратэст у парадку нагляду аб скасаванні прысуду, які вынес суд Кастрычніцкага раёна Менска.

Паводле інфармацыі, перададзенай адвакатам Дзмітрыем Шылавым і маці асуджанага японца, Вярхоўны суд уважае вінаватасць Даічы Ёшыда даведзенай, а прысуд справядлівым.

«Вінаватасць Даічы Ёшыда ў злачынствах, за якія ён асуджаны, выяўленая», - гаворыцца ў дакуменце Вярхоўнага суда. У адказе прадстаўнік Вярхоўнага суда таксама спасылаецца на сведчанні сведак у працэсе, згодна з якімі павінен праводзіцца дагляд багажу ўсіх пасажыраў, якія перамяшчаюцца праз беларускія аэрапорты, у тым ліку транзітныя. Гаворыцца таксама пра тое, што, згодна з заканадаўствам, транзітныя пасажыры з'яўляюцца асобамі, якія перасеклі мяжу Беларусі.

Вярхоўны суд звяртае ўвагу, што рулявыя скрынкі і замкі да вінтоўкі Мосіна, якія перавозіў Ёшыда, з'яўляюцца складовымі часткамі агнястрэльнай зброі і былі прызнаныя экспэртамі прыдатнымі да выкарыстання паводле прызначэння. Спасылаючыся на арт 35 Чыкагскай канвенцыi аб Міжнароднай грамадзянскай авіяцыі ад 7 снежня 1944 года, суд нагадвае, што вайсковы рыштунак або вайсковыя матэрыялы могуць правозіцца праз тэрыторыю дзяржавы толькі з адпаведнага дазволу гэтай дзяржавы. Даічя Ёшыда такога дазволу не меў.

Ёшыда - японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фестываль у Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 года выпуску.

15 жніўня 2016 года Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзітнымі перасадкамі ў аэрапортах Менск і Абу-Дабі. Ён сцвярджае, што служба бяспекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў яго зарэгістраваным багажы, і дапусціла яго на рэйс. У Менску японец быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі за незаконны правоз і перасоўванне праз дзяржаўную мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі.

Ёшыда неаднаразова спрабаваў абскардзіць прысуд, намагаюцчы на сваёй невінаватасці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках