26 красавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя Венесуэлы байкатуе выбары прэзідэнта

2
Апазіцыя Венесуэлы байкатуе выбары прэзідэнта
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Удзел у выбарах прывядзе да легітымізацыі дыктатуры Мадура.

Нікалас Мадура, 55-гадовы пераемнік Уга Чавеса, мае намер перамагчы на выбарах 22 красавіка, нягледзячы на сваю вельмі нізкую папулярнасць і найбуйнейшы эканамічны крызіс у краіне, паведамляе Reuters.

Крытыкі дзейнай улады кажуць, што прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле - гэта фарс, бо галоўныя апаненты прэзідэнта пазбаўленыя магчымасці вылучыць сваю кандыдатуру, а выбарчы камітэт будзе падтрымліваць сацыялістаў.

Лідары асноўных партый у кааліцыі "Дэмакратычнае адзінства" цягам некалькіх дзён разглядалі пытанне пра свой удзел на выбарах. Некаторыя мяркуюць, што байкот аўтаматычна адкрые для Мадура шлях да новага прэзідэнцтва, у той час як іншыя ўпэўненыя, што ўдзел у выбарах прывядзе да легітымізацыі дыктатуры Мадура.

Дзвюм самым папулярным постацям апазіцыі - Лопесу і былому губернатару Энрыке Капрылесу - забаронена вылучаць свае кандыдатуры. Лопес затрыманы паводле абвінавачвання ў распачынанні гвалту падчас пратэстаў супраць Мадура ў 2014 г, у той час як Капрылеса абвінавачваюць у "адміністрацыйных парушэннях" падчас ягонай працы на пасадзе губернатара штата Міранда.

Адзін са старэйшых чальцоў першай партыі "Справядлівасць" сказаў агенцтву Reuters, што ён афіцыйна прыме пастанову пра байкот галасавання ў знак пратэсту супраць несправядлівых умоў.

"Мы не збіраемся на выбары", - дадала яшчэ адна крыніца ў партыі "Дэмакратычнае дзеянне".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках