26 красавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За права выезду за мяжу давядзецца плаціць

83
За права выезду за мяжу давядзецца плаціць

Дакумент будзе каштаваць блізу 30 еўраў.

З 1 студзеня 2019 года беларусы пачнуць атрымліваць ID-карты і біяметрычныя пашпарты.

ID-карта - гэта дакумент, які сведчыць асобу, з мэтай замяніць нашыя цяперашнія пашпарты. Выглядаць новае пасведчанне асобы будзе як цяперашняе пасведчанне кіроўцы. На ID-карце будуць пазначаныя ідэнтыфікацыйныя звесткі грамадзяніна, таксама ў яе будзе закладзены кантактны і бескантактавы чып. У чыпах будзе электронны подпіс уладальніка, ягонае лічбавае фота, звесткі аб месцы жыхарства, сямейным становішчы і дзецях, а таксама адбіткі пальцаў. У будучыні ID-карту мяркуюць выкарыстоўваць і як банкаўскую картку, піша «Деловой Гомель».

Мяняць пашпарт на ID-карту з пачатку студзеня 2019 года неабавязкова. Паводле планаў у Беларусі будуць і ID-карты, і старыя пашпарты да заканчэння тэрмінаў іх дзеяння. Кошт замены пашпарта будзе такі ж як і цяпер - адная базавая адзінка (цяпер24,5 рубля). Дзецям да 14 гадоў, якія атрымліваюць сваё першае пасведчанне асобы, ID-карту зробяць бясплатна.

Афармляць біяметрычны пашпарт не абавязкова, але без яго нельга будзе выехаць за мяжу. Замежны пашпарт будзе сапраўдным цягам 10 гадоў, яго атрыманне будзе каштаваць - блізу 30 еўраў.

Такім чынам, праз 11 гадоў беларусам зноў давядзецца плаціць за магчымасць вольнага выезду за мяжу. Нагадаем, што да 2008 года для перасячэння беларускай мяжы ў пашпарце беларуса павінен быў стаяць запіс дазволу, за атрыманне якога трэба было заплаціць дзяржаўную мыту.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках