26 красавiка 2024, Пятніца, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнага памочніка Юнкера прызначылі генеральным сакратаром Еўракамісіі

1
Галоўнага памочніка Юнкера прызначылі генеральным сакратаром Еўракамісіі
МАРЦІН САЛЬМАЕР
ФОТА: JOHN THYS/AFP/GETTY IMAGES

Марцін Сельмаер уважаецца за аднаго з вельмі моцных і супярэчлівых гульцоў у Брусэлі.

Еўрапейская камісія прызначыла Марціна Сальмаера, кіраўніка апарата прэзідэнта Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера, новым генеральным сакратаром Еўракамісіі - што з'яўляецца самай высокай чыноўніцкай пасадай у выканаўчых органах ЕЗ.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Такое прызначэнне азначае, што Сальмаер, якога ўважаюць за аднаго з вельмі моцных і супярэчлівых гульцоў у інстытутах Брусэля, можа застацца ў Еўракамісіі нават пасля таго, як тэрмін Юнкера закончыцца ў канцы 2019 года.

"Калегія пастанавіла прызначыць Марціна Сальмаера, цяперашняга кіраўніка апарата прэзідэнта Еўракамісіі, новым генеральным сакратаром Камісіі", - гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.

"Гэтая пастанова ўвойдзе ў дзеянне з 1 сакавіка. У той жа час прэзідэнт (Еўракамісіі - рэд.) Юнкер пастанавіў, што ягоны цяперашні намеснік кіраўніка апарата Клара Марцінэз Альбэрола стане ягоным новым кіраўніком апарата", - заявіла Камісія.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі, каб абвясціць аб новым прызначэнні, Юнкер адзначыў, што наступны прэзідэнт Еўракамісіі павінен пацвердзіць, ці захавае гэтую пасаду далей за Сальмаерам.

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года ў Вялікабрытаніі разгарэўся скандал праз выцек звестак аб тым, што падчас абеду на мінулым тыдні з кіраўніком Еўракамісіі Жанам-Клод Юнкерам брытанская прэм'ерка Тэрэза Мэй "маліла аб дапамозе" з Brexit.

Нік Цімаці, былы дарадца Мэй, паведаміў, што інфармацыю пра "малітву Мэй" апублікаваў кіраўнік апарата прэзідэнта Еўракамісіі Марцін Сальмаер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках