27 красавiка 2024, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік: Мінтранс лабіюе інтарэсы аўтапаркаў, буйных транспартных кампаній

4
Прадпрымальнік: Мінтранс лабіюе інтарэсы аўтапаркаў, буйных транспартных кампаній

З 26 лютага становяцца больш жорсткімі правілы працы маршрутак.

Перавозчыкаў прымусяць прызнаць рэгулярнымі пасажырскімі перавозкамі, укладаць дамовы са створанымі аператарамі, удзельнічаць у тэндарах, піша «Кур'ер».

Адзін з удзельнікаў бізнэсу пасажырскіх перавозак «Слуцк-Менск-Слуцк» на ўмовах ананімнасці распавёў, чаго ён чакае ад новаўвядзення.

Са слоў кіроўцы, у яго адкрытае ІП, ёсць толькі адзін мікрааўтобус.

«Нас хочуць прыраўняць да ПУП (прыватнае прадпрыемства, а не ІП - Заўвага.), дзе ў гаспадара 30-50 аўто. Забароняць браць гатоўку з людзей, працаваць толькі з безгатоўкавым разлікам, - распавёў кіроўца. - Усе змены прадугледжаныя законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» № 50-З ад 17 ліпеня 2017 года.

Законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» Мінтранс лабіруе інтарэсы аўтапаркаў, буйных транспартных кампаній. Яны мяркуюць, што маршруткі «Слуцк-Менск» займаюцца рэгулярнымі пасажырскімі перавозкамі.

У сацсетках пішуць усялякае трызненне. Паслугі маршрутак не спыняцца.

Наш бізнэс вельмі зручны для пасажыраў. Аўтапарк ніколі не зможа праехаць і сабраць людзей па горадзе, напрыклад, на «Цукровым», у Ячаве, Лучніках.

Чыноўнікі спрабуюць манапалізаваць гэтую сферу. Яны прапануюць нам укладаць дамову на тры месяцы з аўтапаркам. Калі мы гэта робім, праз тры месяцы праводзіцца тэндар на рэгулярныя перавозкі.

Індывідуальны прадпрымальнік з адным аўто ніколі яго не здабудзе, а той, чые інтарэсы лабіюе Мінтранс і выканкамы, так.

Той, хто пераможа, падыме кошты і будзе працаваць як захоча. Спачатку пакінуць прыпынкі ў цэнтры, потым прыбяруць і скажуць - ідзіце на вакзал».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках